Хто і колькі інвэстуе ў Беларусь. ІНФАГРАФІКА

За першыя дзевяць месяцаў 2017 году замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар беларускай эканомікі 6,7 мільярда даляраў, паведамляе Белстат.

Прамыя замежныя інвэстыцыі склалі 5,5 мільярда даляраў. Гэта 83% ад усіх інвэстыцый, якія паступілі з-за мяжы.

За студзень-верасень 2017 году Беларусь накіравала за мяжу 4 мільярды даляраў. На долю прамых інвэстыцый прыйшлося 93,8% ад гэтай сумы.