ААН прыняла рэзалюцыю з асуджэньнем рашэньня Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю. Беларусь прагаласавала «за»

Генэральная асабмлея ААН на надзвычайным пасяджэньні бальшынёю галасоў прыняла рэзалюцыю, у якой асуджаецца рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю і перанесьці амбасаду ЗША з Тэль-Авіву ў Ерусалім.

За дакумэнт прагаласавалі 128 краінаў, супраць 9, яшчэ 35 устрымаліся.

Супраць рэзалюцыі выступілі ЗША, Ізраіль, Гватэмала, Гандурас, Маршалавы выспы, Мікранэзія, Науру, Палаў, Тога. Устрымаліся, сярод іншага, Аргентына, Аўстралія, Босьнія, Канада, Харватыя, Чэхія, Вугоршчына, Латвія, Мэксыка, Польшча, Румынія.

Беларусь рэзалюцыю падтрымала.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго краіна спыніць аказваць фінансавую дапамогу краінам, якія падтрымаюць згаданую рэзалюцыю.

МЗС: Беларусь галасавала супраць крымскай рэзалюцыі ААН, бо супраць любых краінавых рэзалюцый