«Роскомнадзор» патрабуе ад СМІ выдаліць інфармацыю пра «Рыбкагейт»

Насьця Рыбка. Фота зь яе інстаграму.

Кіраўнік «Роскомнадзора» Аляксандр Жараў заявіў інфармагенцтву РБК, што пасьля ўнясеньня блога апазыцыянэра Аляксея Навальнага і відэа яго расьсьледаваньня на YouTube у рэестар забароненай інфармацыі ад рэсурсаў, якія атрымалі апавяшчэньне, чакаюць выдаленьня інфармацыі.

Да ліку такіх сайтаў адносяцца «Радио Свобода», «Медиазона» і Newsru.com.

Аляксандр Жараў тлумачыць, што інфармацыя, выкладзеная ў расьсьледаваньні Навального, павінна быць выдаленая па рашэньні суду. «Роскомнадзор» атрымаў адпаведнае распараджэньне Усць-Лабінскага раённага суду, якая набывае моц неадкладна.

«Адпаведна, усе рэсурсы, якія ёсьць у рашэньні суду, былі намі адразу праінфармаваныя аб тым, што дадзеная інфармацыя па рашэньні суда павінна быць выдаленая. Цяпер у адпаведнасьці з названым у законе часам чакаем дзеяньняў дадзеных рэсурсаў. А далей будзем дзейнічаць у адпаведнасьці з заканадаўствам », — заявіў Аляксандр Жараў.

Падпарадкоўваючыся патрабаваньню «Роскомнадзора», руская служба Радыё Свабода было вымушаная выдаліць са свайго сайту відэа- і фотаматэрыялы са старонкі Навальнага.

Кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў у сваім Telegram-канале адзначае, што «Роскомнадзор» да свайго патрабаваньня рашэньне суду не прыкладвае. «Затое пры пошуку на сайце можна выявіць чатыры рашэньні па грамадзянскіх справах з удзелам Дзерыпаскі А.В. ў якасьці адказчыка і адно ў якасьці пазоўніка (ён ні разу не прайграў, дарэчы). Гэта азначае, што менавіта ў Усць-Лабінскім раёне Кубані Алег Дзерыпаска мае пастаянную рэгістрацыю. Гэта значыць ён ініцыяваў нейкі судовы працэс па месцы свайго жыхарства », — адзначае Павел Чыкаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Казка пра «рыбакоў» і Рыбку

Кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора», якая прадстаўляе інтарэсы «Медиазоны» у спрэчках з дзяржавай, далей тлумачыць: Як сьцьвярджаецца ў расьсьледаваньні Фонду барацьбы з карупцыяй, віцэ-прэм’ер — кіраўнік апарату ўраду Расеі Сяргей Прыходзька валодае домам коштам 300 мільёнаў рублёў у дачным каапэратыве «Сосны» ў Маскоўскай вобласьці, а таксама двума кватэрамі ў Маскве агульным коштам амаль паўмільярда расейскіх рублёў. Аляксей Навальны лічыць, што Прыходзька мог купіць гэтую нерухомасьць толькі дзякуючы хабарам, паколькі іншай крыніцы даходаў для такіх дарагіх набыткаў ў чыноўніка няма.

Your browser doesn’t support HTML5

Хадаркоўскі пра «Рыбкагейт»: падставаў для крымінальнай справы тут няма

Алег Дзерыпаска, у сваю чаргу, на думку Навальнага, мог быць адным з пасярэднікаў Крамля пры ўмяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. Менавіта гэтую тэму, па вэрсіі Фонду барацьбы з карупцыяй, Дзерыпаска і Прыходзька абмяркоўвалі падчас плаваньня на яхце ў берагоў Нарвэгіі.

Прадстаўнік Дзерыпаскі заявіў, што бізнэсмэн мае намер ісьці ў суд у сувязі з абвінавачваньнямі Навальнага, якія ён лічыць ілжывымі.

Сяргей Прыходзька назваў правакацыяй матэрыял пра яго, але заявіў, што падаваць у суд на апазыцыянэра «занадта шмат гонару».

У Крамлі адмовіліся абмяркоўваць расьсьледаваньне ФБК аб карупцыі ў вышэйшых эшалёнах расейскай улады.