242 дзіцяці загінулі ў выніку агрэсіі Расеі ў Данбасе — Парашэнка

З пачатку ваенных дзеяньняў на Данбасе загінулі 242 дзіцяці, заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«242 дзіцяці былі забітыя расейскімі агрэсарамі, пачынаючы з 2014 года», — сказаў Парашэнка 28 сакавіка ў час сустрэчы з удзельнікамі акцыі «Дзеці аб’ядноўваюць Украіну».

Узброены канфлікт у Данбасе працягваецца з 2014 год пасьля расейскай анэксіі Крыма. Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў. Крэмль абвяргае гэтыя абвінавачваньні і заяўляе, што на Данбасе могуць знаходзіцца расейскія «добраахвотнікі». Па дадзеных ААН, за час канфлікту загінулі больш за 10 000 чалавек.