Пераможца Эўравізіі публічна абвясьціла, што мае ВІЧ

Аўстрыйская сьпявачка Канчыта Вурст, якая перамагла ў 2014 годзе на «Эўравізіі» прызналася, што ўжо доўгія гады мае ВІЧ-станоўчы статус, паведамляе Нямецкая хваля.

«Я ВІЧ-станоўчая ўжо шмат гадоў», — напісала Вурст у сваім Instagram у нядзелю, 15 красавіка.

«На самой справе грамадзкасьці гэта не тычыцца, але мой былы сябар пагражаў мне, што раскрые гэтую прыватную інфармацыю, а я нікому ня дам права мяне запалохваць і ўплываць на маё жыцьцё», — дадала артыстка.

29-гадовая сьпявачка зазначыла, што пачала тэрапію адразу ж, як толькі даведалася пра свой дыягназ, такім чынам магчымасьць перадачы віруса адсутнічае.