«Проста жыць». У менскім парку Горкага адкрылася фотавыстава пра ВІЧ-пазытыўных

Your browser doesn’t support HTML5

«Проста жыць». У парку Горкага адкрылася фотавыстава пра ВІЧ-пазытыўных

На выставе, якая называецца «Людзі+» і прымеркаваная да Дня памяці памерлых ад СНІД, можна пазнаёміцца з 18 гісторыямі людзей, якія жывуць у розных рэгіёнах Беларусі і штодня праходзяць антырэтравірусную тэрапію. Іх аповяды не пра адчай і боль, а пра адносіны, хобі, каханьне, сем’і і нараджэньне дзяцей.

Амаль усе героі праекту пагадзіліся на фатасэсію пры ўмове, што твар будзе закрыты. Аднак адзначылі, што Беларусь ужо зрабіла вялікія крокі ў кірунку дэстыгматызацыі тэмы СНІД і ВІЧ.

Арганізатары фотавыставы — агенцтвы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Беларусі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусі.