Вызваляюць затрыманых у «справе БелТА» журналістаў

Ператрус у офісе парталу Tut.by

Інфармацыя пра вызваленьне першых журналістаў Tut.by і БелаПАН стала зьяўляцца а 20-й гадзіне 7 жніўня. Раніцай таго ж дня іх затрымалі ў крымінальнай справе аб «несанкцыянаваным доступе» да платнай падпіскі БелТА.

На 22:14 7 жніўня вызвалілі:

  • Ульяну Бабаед;
  • Яўгенію Беразюк;
  • Андрэя Сераду;
  • Дзьмітрыя Бобрыка;
  • Людмілу Чэкіну.

Дзе знаходзяцца яшчэ 5 затрыманых журналістак, не паведамляецца. У турме на зав. Акрэсьціна ў Менску журналістак няма, паведаміў Свабодзе дзяжурны цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. Паводле яго, затрыманыя, магчыма, «чакаюць чаргі на адпраўку».

Сьпіс затрыманых журналістаў

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.