На волю выйшла галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава. ВІДЭА

Марына Золатава пасьля вызваленьня

Сьледчы камітэт паведаміў, што скончыліся неадкладныя дзеяньні ў «справе БелТа». Увечары 9 жніўня на волю выйшлі галоўная рэдактарка tut. by Марына Золатава, а таксама Ганна Калтыгіна (tut. by), Ганна Ермачонак (tut. by) і рэдактар сайту газэты «Беларусы і рынак» Аляксей Жукаў.

Па-ранейшаму пакуль невядома пра лёс галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай, журналісткі агенцтва Тацяны Каравянковай, а таксама карэспандэнта Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.