Блогер напісаў, што «справа БелТА» падрывае давер да праваахоўнай сыстэмы. СК «прыняў да ведама»

Калегі арыштаваных журналістаў Tut.by і БелаПАН прынесьлі ім перадачы ў турму на Акрэсьціна, 8 жніўня

Сьледчы камітэт адказаў на зварот эколяга Віктара Фенчука па справе аб «несанкцыяваным доступе» да платнай падпіскі БелТА.

У сваім звароце Фянчук напісаў, што затрыманьні журналістаў і ператрусы ў офісах беларускіх медыя-кампаніяў «падрываюць давер да праваахоўнай сыстэмы Беларусі як да збалянсаванага і адэкватнага мэханізму забесьпячэньня законнасьці».

У адказе, які СК даслаў Фенчуку, сьцьвярджаецца, што ведамства «прыняло да ведама» меркаваньне Фенчука.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Раніцай 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту прыйшлі зь ператрусамі ў офісы інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.