Лідэры дзьвюх Карэй пачалі перамовы ў Пхэньяне. Кім Чэн Ын абняў прэзыдэнта Паўднёвай Карэі

Кім Чэн Ын абдымае прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Яна ля самалёта

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян 18 верасьня прыбыў у Пхэньян, дзе яго прывітаў паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын, паведамляе Reuters. Бакі павінны абмеркаваць дэнуклеарызацыю і пэрспэктывы афіцыйнага завяршэньня Карэйскай вайны.

Паўднёвакарэйскага лідэра віталі сотні людзей з кветкамі і сьцягамі.

Гэта трэці саміт Паўднёвай і Паўночнай Карэй, накіраваны на зьніжэньне напружанасьці ў рэгіёне.

Сёлета ў канцы красавіка ў паселішчы Пханмунджом на паўднёвакарэйскай тэрыторыі прайшоў першы саміт лідэраў Паўночнай і Паўднёвай Карэі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Новая эра міру». КНДР і Паўднёвая Карэя дамовіліся аб ядзерным раззбраеньні

Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ян абвясьцілі пра намер падпісаць мірны дагавор, які афіцыйна пакладзе канец стану вайны паміж дзьвюма краінамі. Таксама Пхэньян і Сэул абвясьцілі пра пачатак работ над поўным ядзерным раззбраеньнем на Карэйскім паўвостраве.

Лідэры Паўднёвай Карэі і КНДР сустрэліся ў траўні ў Сынгапуры, незадоўга да амэрыкана-паўночнакарэйскага саміту.

Кім Чэн Ын стаў першым паўночнакарэйскім лідэрам, які наведаў Паўднёвую Карэю з 1953 году.