Роўмінг паміж Беларусьсю і Расеяй неўзабаве зьліквідуюць, — Мацьвіенка

Неўзабаве роўмінг паміж Беларусьсю і Расеяй зьліквідуюць. Пра гэта заявіла 12 кастрычніка старшыня расейскага Савету Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка падчас Форуму рэгіёнаў у Магілёве, піша БелТА.

Тэрмін рэалізацыі: 1–1,5 года.

Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што пытаньне роўмінгу паміж краінамі зьнятае.

У жніўні паміж Беларусьсю і Расеяй была зацьверджана «дарожная карта». Цяпер удакладняюцца эканамічныя аспэкты працы мабільных апэратараў, сказала Мацьвіенка.

Сёлета ў верасьні мабільныя апэратары Расеі адмянілі ўнутрысеткавы роўмінг.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка — Пуціну: «Магілёў больш расейскі, чым беларускі»