З шумам і пылам. Горадня рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі. ФОТА

Месца для пасадкі верталёта ў гарадзенскім парку Пышкі

Аляксандра Лукашэнку ў чарговы раз за восень чакаюць у Горадні 19 кастрычніка. Чакаецца, што прэзыдэнцкі верталёт прызямліцца ў лесапарку Пышкі на ўскрайку горада. На паляне ўжо расьцягнулі стужку, якая вызначае месца пасадкі.

Найбольш актыўныя падрыхтоўчыя працы ідуць па вуліцы Горкага, што злучае Пышкі з цэнтрам горада. Дамы драўлянай забудовы мікрараёна Новы сьвет, які знаходзіцца пад пагрозай зруйнаваньня, фарбуюць.

На Траецкай Вуліцы ў цэнтры пасьля рамонту кладуць плітку.

Прыезд патрыярха Кірыла пункцірна