На паказе фаервэркаў у Індыі цягнік забіў больш чым 50 чалавек

На месцы катастрофы

Ня менш за 50 чалавек былі забітыя 19 красавіка ў горадзе Амрытсар ў індыйскім штаце Пэнджаб падчас індуісцкага фэстывалю фаервэркаў.

Трагедыя, як паведамляе агенцтва AFP, здарылася пасьля таго, як цягнік урэзаўся ў натоўп, які сабраўся на чыгуначных рэйках, каб паглядзець шоў фаервэркаў. Паводле інфармацыі паліцыі, больш за 60 чалавек атрымалі раненьні.

«Было шмат шуму, калі выпусьцілі пэтарды, і здаецца, што людзі не змаглі пачуць цягніка, які надыходзіў», — сказаў агенцтву супрацоўнік паліцыі.