ЭЗ і ЗША асуджаюць выбары ў «ДНР» і «ЛНР» 

Эўразьвяз саюз лічыць намечаныя на нядзелю 11 лістапада выбары на непадкантрольных Украіне тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей незаконнымі і нелегітымнымі і не прызнае іх вынікаў. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у суботу заяве кіраўніцы зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні.

У заяве падкрэсьліваецца, што, згодна зь Менскімі пагадненьням, любыя выбары на тэрыторыі, якую кантралююць падтрыманыя Расеяй сэпаратысты, павінны быць праведзеныя ў рамках заканадаўства Ўкраіны і па стандартах АБСЭ.

Магерыні заклікала ўсе бакі канфлікту выконваць Менскія пагадненьні, а Расею — прымяніць свой «істотны ўплыў», які яна мае на сэпаратыстаў.

У краінаў Захаду адзіная пазыцыя адносна галасаваньня на Данбасе. Амбасада ЗША ў Кіеве назвала выбары «фарсам» і заклікала жыхароў Данбасу не ўдзельнічаць у галасаваньні.

На 11 лістапада намечаныя выбары кіраўнікоў так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік». Галоўныя кандыдаты — дзейсныя лідэры сэпаратыстаў Дзяніс Пушылін і Віктар Пасечнік. Яны прыйшоў на зьмену забітаму Аляксандру Захарчанку і Віктару Платніцкаму, які пайшоў у адстаўку.

У Данецку шэраг вядомых дзеячаў зь ліку саміх сэпаратыстаў крытыкавалі тое, як арганізаваны выбары, сьцьвярджаючы, што да іх не дапусьцілі апанэнтаў Пушыліна.