«Рассельгаснагляд» зьняў забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў

Паводле агенцтва «Інтэрфакс», рашэньне тычыцца Браслаўскага філіяла Глыбоцкага малочна-кансэрвавага камбінату, якому дазволены ўвоз масла, сыру, тварагу і тварожнай прадукцыі, сухой малочнай сыроваткі, і Маладзечанскага малочнага камбіната (пастаўкі сыру).

Акрамя таго, за кошт натуральнай малочнай прадукцыі пашыраны пералік тавараў, якія дазволена ўвозіць у Расею з ААТ «Мілкавіта».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гандлёвыя войны, цана на газ». Асноўныя прэтэнзіі Лукашэнкі да Расеі

У паведамленьні «Рассельгаснагляду» сьцьвярджаецца, што такое рашэньне ён прыняў па выніках двухбаковых кансультацый, а таксама з улікам прадстаўленых інфармацыі і гарантый дэпартамэнта вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра Расею: Праглядаецца нацыянальны эгаізм у гандлі

Дазволеная да ўвозу ў Расею прадукцыя павінна быць выраблена не раней 7 сьнежня 2018 году і суправаджацца электронным вэтэрынарным сэртыфікатам.