Беларусы Філядэльфіі ўшанавалі памяць Касьцюшкі. Фатафакт

Манумэнт Касьцюшку ў Філядэльфіі

У Філядэльфіі, у ЗША, адбылася акцыя памяці да 273 гадавіны зь Дня нараджэньня вайсковага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай і ЗША, нацыянальнага героя Беларусі, ЗША, Польшчы, Літвы, а таксама ганаровага грамадзяніна Францыі Тадэвуша Касьцюшкі.

​Беларусы Філядэльфіі ўсклалі кветкі і запалілі памінальныя сьвечкі каля манумэнту Касьцюшкі ды завяршылі імпрэзу воклічам «Жыве Беларусь!».

Больш фатаздымкаў можна паглядзець тут.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэст. Нечаканы Касьцюшка: гэтыя факты пра генэрала вы наўрад ці ведаеце