Грэцыя стала першым чальцом NATО, які падтрымаў уступленьне Македоніі ў альянс

Пасяджэньне грэцкага парлямэнту

Грэцкія заканадаўцы ў пятніцу ўхвалілі уступ Македоніі ў NATO. Такім чынам Грэцыя стала першым чальцом NATO, які ратыфікаваў пратакол аб далучэньні Македоніі да альянсу.

Уступленьне Паўночнай Македоніі ў NATO стала магчымым пасьля таго, як краіна палагодзіла больш як 25-гадовыя супярэчнасьці з Грэцыяй наконт назвы.

Галасаваньне ў Атэнах азначае, што былая югаслаўская рэспубліка Македонія цяпер афіцыйна зьменіць сваю назву на Паўночную Македонію, урэгуляваўшы спрэчку з Грэцыяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Альянс NATO павялічваецца да 30 краін: Паўночная Македонія падпіша пагадненьне