Лукашэнка: 98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка падчас размовы з журналістамі заявіў, што беларусы ня хочуць у склад Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі будзе пры ўладзе — і яшчэ 10 галоўных тэзаў з выступу Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яраслава паслаць у калгас, жанчынам — зьняць штаны. 33 ЦЫТАТЫ Лукашэнкі зь «Вялікай размовы». У карцінках

На перакананьне Лукашэнкі, 98% беларусаў на магчымым рэфэрэндуме пра аб’яднаньне з Расеяй выказаліся б супраць такога кроку:

«Чым дрэнна займацца саюзным будаўніцтвам, але жыць у сваім доме?»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра цікавасьць Расеі да саюзнай дзяржавы: «З чаго раптам?»

Ён запэўніў, што ў размовах з Уладзімерам Пуціным яны гэтую пазыцыю вырашылі. А пра вядомую фразу пра «яднаньне на ўзроўні прэзыдэнтаў» было сказана жартам.

Але калі казаць аб прынцыпе раўнапраўя, то чаму не гавораць, каб далучыць да Беларусі Расею, а не наадварот, як пастаянна мусіруецца, задаўся пытаньнем Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ