5 фактаў пра новага кіраўніка Казахстану

Нурсултан Назарбаеў і Касым-Жамарту Такаеў

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў 19 сакавіка склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Паўнамоцтвы прэзыдэнта часова перайшлі да сьпікера сэнату Касым-Жамарту Такаева. Свабода сабрала 5 фактаў пра яго.

  1. Вучыўся у маскоўскім МГИМО (Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных стасункаў), ад 1975 году працаваў у Міністэрстве замежных спраў СССР.
  2. Выступаў за перавод казахскай мовы на лацінку.
  3. Двойчы кіраваў Міністэрствам замежных спраў Казахстану (агулам 10 гадоў) і Сэнатам парламенту (таксама 10 гадоў), 3 гады быў прэмʼер-міністрам Казахстану.
  4. Прапанаваў узмацніць пакараньне супраць наркадылераў — пажыцьцёвае зьняволеньне ці сьмяротнае пакараньне. Паводле яго, наркадылераў можна прыраўняць да тэрарыстаў, якія пагражаюць нацыі.
  5. 13 гадоў узначальваў Фэдэрацыю настольнага тэнісу Казахстану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назарбаеў застанецца «шэрым прэзыдэнтам», — экспэрт