У Жлобінскім раёне ў кучы сьмецьця згарэў 74-гадовы мужчына

Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікам МНС 13 красавіка аб 11.02 паступіла паведамленьне пра ўзгараньне травы ў яры каля Дняпра ў гарадзкім пасёлку Стрэшын, што ў Жлобінскім раёне. Ратаўнікі выявілі, што на схіле яра, на кучы сьмецьця знаходзіцца абгарэлае цела мужчыны.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

У ходзе разбору ўстаноўлена, што 74-гадовы пэнсіянер высякаў галінкі кустоўя для гаспадарчых патрэбаў на схіле яра, спатыкнуўся, упаў, зьнепрытомнеў і скаціўся ў кучу сьмецьця, якое тлела.

Прычыны ўзгараньня, а таксама сьмерці мужчыны высьвятляюцца. Сьледчы камітэт праводзіць разьбіральніцтва.