Трамп агучыў суму, якую сабраў на сваё пераабраньне

Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сабраў больш за 30 мільёнаў даляраў на будучую прэзыдэнцкую кампанію за першыя тры месяцы 2019 года. Усяго, па дадзеных каманды Трампа, у іх ёсьць 40 мільёнаў даляраў.​

Паводле дадзеных каманды прэзыдэнта, практычна 99% сумы склалі ахвяраваньні ў 200 даляраў ці менш.

Сярэдні ўзнос — 34 даляра.

Мэта кампаніі Трампа — 1 мільярд. Наступныя выбары прэзыдэнта адбудуцца ў ЗША ў 2020 годзе.

Два галоўныя кандыдаты ад Дэмакратычнай партыі — сэнатары Бэрні Сандэрс і Камала Харыс — удваіх сабралі каля 30 мільёнаў даляраў на наступныя кампаніі.

У Барака Абамы, апошняга прэзыдэнта ЗША, які ішоў на перавыбраньне на гэты момант было сабрана 2 мільёны даляраў на прэзыдэнцкую кампанію, інфармуе газэта New York Times.