У БДУ стварылі Беларуска-кітайскі інстытут

Від на галоўны корпус БДУ. Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Беларускі дзяржаўны і Даляньскі політэхнічны ўнівэрсытэты стварылі сумесны беларуска-кітайскі інстытут, піша БелТА. Выпускнікам новага інстытуту абяцаюць дыплёмы двух унівэрсытэтаў.​

Выкладаць у інстытуце будуць прадстаўнікі беларускага і кітайскага ўнівэрсытэтаў. Навучаньне пачнецца 1 верасьня. Першы набор мусіць скласьці да 120 беларускіх грамадзян.

Якія спэцыяльнасьці будуць выкладаць?

  • Мэханіка і матэматычнае мадэляваньне;
  • Фізыка (вытворчая дзейнасьць);
  • Сусьветная эканоміка.

Вучыць студэнтаў будуць па-ангельску і па-расейску, таксама мяркуецца, што будуць выкладаць кітайскую мову.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адказ на забарону крытыкаваць БДУ студэнты пачалі яго хваліць. За што?