З удзелам консула Расеі ў Берасьці прайшла акцыя пад сьцягамі «ЛНР» і «ДНР». ФАТАФАКТ

30 красавіка ў Берасьце прыбылі ўдзельнікі мотапрабегу, прымеркаванага да Дня перамогі, паведамляе Генэральнае консульства Расеі ў Берасьці. Марш арганізаваны грамадзкай арганізацыяй «Начныя ваўкі» пры падтрымцы МЗС Расеі.

Ля ўваходу ў Берасьцейскую крэпасьць іх сустракаў Генконсул Расеі ў Берасьці І.Канякін, прадстаўнікі арганізацыі «Рускае таварыства», Беларускага саюзу вэтэранаў вайны ў Аўганістане.