Пад Менскам пацярпеў аварыю прыватны самалёт

У пасёлку Азярцо Менскага раёну пацярпеў аварыю прыватны лёгкаматорны самалёт, на якім катаюць жадаючых у тамтэйшым цэнтры адпачынку, паведаміў Тэлеграм-канал NEXTA. Паводле каналу, пасажыры і пілёт амаль не пацярпелі, але на зямлі быў траўмаваны маленькі хлопчык.

Прэсавы сакратар Міністэрства надзвычайных сытуацый Віталь Навіцкі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў што супрацоўнікі міністэрства прыбылі на месца здарэньня, але дапамога МНС не спатрэбілася.

«Расьсьледаваньне мы не праводзім (некаторыя крыніцы не да канца ведаюць, што ўваходзіць у чыю кампэтэнцыю) і праводзіць ня можам», — напісаў ён.