У Беларусь прыехаў прэзыдэнт Эгіпту — былы лідэр вайсковага перавароту

Абдэль Фатах аль-Сісі галасуе на прэзыдэнцкіх выбарах, Эгіпет, Каір, 26 сакавіка 2018

Сёньня ў Менск з афіцыйным візытам прыляцеў прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах аль-Сісі.

Сёньня ж лідэр Эгіпту сустракаецца з прэмʼер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і кіраўнікамі буйных прадпрыемстваў.

Заўтра ў палацы незалежнасьці адбудуцца яго перамовы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Таваразварот паміж Эгіптам і Беларусьсю летась склаў 109 мільёнаў даляраў, пераважную яго частку склаў беларускі экспарт у Эгіпет — 83 мільёны даляраў.​

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-прэзыдэнт Эгіпту памёр у судзе

Сёньня ж у Эгіпце памёр папярэднік Сісі на пасадзе прэзыдэнта Эгіпту Мухамэд Мурсі.

Мухамэд Мурсі

Мурсі прыйшоў да ўлады пасьля эгіпецкай рэвалюцыі. У 2013 годзе ён быў зрынуты ў выніку вайсковага перавароту, на чале якога быў Сісі.

У траўні 2014 году Абдэль Фатах аль-Сісі быў абраны прэзыдэнтам Эгіпту, афіцыйна атрымаўшы 92.7% галасоў выбарнікаў.

У сакавіку 2018 году аль-Сісі быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта, афіцыйна атрымаўшы 97% галасоў.

Сотні прыхільнікаў былога прэзыдэнта Мурсі ў Эгіпце былі забітыя і пакараныя сьмерцю, сам Мурсі памёр падчас судовага паседжаньня.