Як выглядае месца выбухаў салютаў на 3 ліпеня. Фота з дрона

Мартыра, якая знаходзілася найбліжэй да Вострава птушак

Позна ўвечары 3 ліпеня на ўзьбярэжжы Сьвіслачы ў Менску адбылася трагедыя. Падчас запуску сьвяточнага салюту ў парку Перамогі каля стэлы «Менск — горад-герой», дзе напярэдадні прайшоў парад да афіцыйнага Дня Незалежнасьці, чатыры снарады разарваліся, былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, а аскепкі паляцелі ў бок людзей.

Парк Перамогі. Салютная ўстаноўка, якая была найбліжэй да дамбы

​У выніку здарэньня 10 чалавек былі параненыя, адна жанчына загінула на месцы, нягледзячы на спробы мэдыкаў дапамагчы ёй. Акрамя гэтага, павыбівала шыбы ў будынках у розных частках гораду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жанчына загінула, 10 чалавек параненыя падчас салюту ў Менску. ФОТА, ВІДЭА

Агульны выгляд пляцоўкі, адкуль запускалі салют. Чырвоным пазначаныя месцы, дзе стаяць машыны, якія выбухнулі

Чырвоным пазначаныя салютныя ўстаноўкі, якія выбухнулі, зялёным — цэлая

На месцы падзей усё яшчэ працуюць сьледчыя, салютныя устаноўкі пакуль не прыбралі. ​

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 463 КК («Парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі павышанай небясьпекі»).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шмат гадоў хаджу на салют. Такога яшчэ ня бачыў». Відавочца пра выбухі ў парку Перамогі

Спарткомплекс «Дынама», у ім у выніку выбуху павыбівала шыбы. На пляцоўцы каля ракі знаходзіліся гледачы. Там жа стаяла жанчына, у якую трапіў аскепак снараду. Жанчына загінула

Мінабароны паведаміла, што выбухі адбыліся ў трох з шасьці месцаў Менску, дзе праходзілі салюты. Устаноўлена, што падарваліся вырабы аднаго калібру. Паводле ведамства, прычынай выбухаў верагодна сталі няякасныя зарады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра расейскую кампанію, прадукцыя якой стала прычынай трагедыі падчас салюту ў Менску

BПарк Перамогі. Салютная ўстаноўка, якая стаяла найбліжэй да Вострава птушак

​Вядома, што зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зроблены ў Расеі. Іх пастаўляе кампанія «Пиро-Росс». Паводле прадстаўніка кампаніі, яны паставілі ў Менск зарады з партыі 2017 году. Прадстаўнікі кампаніі ўжо знаходзяцца ў Менску.

У парку Перамогі

Прэсавы сакратар Мінабароны Беларусі Ўладзімер Макараў сказаў Свабодзе, што вайскоўцы падчас выбухаў установак на салюце не пацярпелі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шмат гадоў хаджу на салют. Такога яшчэ ня бачыў». Відавочца пра выбухі ў парку Перамогі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што стала вядома за ноч пасьля трагедыі падчас сьвяточнага салюту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня першая трагедыя на Дзень Рэспублікі. Як адбыўся выбух у 2008 годзе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Напярэдадні трагедыі вайскоўцы паведамлялі, што падчас салюту 3 ліпеня будуць выкарыстоўваць новыя фаервэркі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Тайляндзе пэнсіянэрка памерла ад страху». Як дзяржаўныя СМІ (не)паведамлялі пра трагедыю падчас салюту

Крывавы салют 3 ліпеня ў Менску. Што здарылася

  • Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для фаервэрку.
  • Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек. Салютныя ўстаноўкі разбураныя.
  • Ад месца запуску салютаў у парку Перамогі да месца, дзе была сьмяротна параненая жанчына, было больш за 500 мэтраў. Шыбы ў дамах на вуліцы Чарвякова аскепкі разьбілі на адлегласьці больш як кілямэтар.
  • Збоі пры запусках салютаў адбыліся таксама на пляцоўках ў Чыжоўцы і ва Ўруччы. Паводле відавочцаў, снарады разарваліся нізка над зямлёй.
  • СК пачаў крымінальную справу за парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небясьпеку для навакольных. Паводле ч. 2 арт. 463 Крымінальнага кодэксу пагражае да 5 гадоў турмы.
  • 4 ліпеня ў Менску затрымалі падазраваных у выбуху, гэта прадстаўнікі фірмы — пастаўшчыка фаервэркаў.

  • Напярэдадні трагедыі вайскоўцы паведамлялі, што падчас салюту 3 ліпеня будуць выкарыстоўваць новыя фаервэркі, аднак пасьля здарэньня Мінабароны паведаміла уначы, што «зарады гэтай партыі ўжо ўжываліся для салютаў».
  • Зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зроблены ў Расеі. Мінабароны Беларусі выказала меркаваньне, што прычынай выбухаў сталі няякасныя зарады калібру 195 мм (аднаго з пяці ўжытых).
  • Дзяржаўныя СМІ не сьпяшаліся паведамляць пра трагічнае здарэньне падчас сьвяточнага салюту ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. А Беларуская тэлевізія ўвогуле праігнаравала яго.
  • Гэта ня першая трагедыя падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. У 2008 годзе ў Менску падчас сьвяткаваньняў адбыўся выбух. Пацярпелі каля 50 чалавек. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая мэталічнымі гайкамі і цьвікамі. Вінаватым у выбуху прызналі Дзьмітрыя Канавалава, у 2011 годзе яму прысудзілі сьмяротнае пакараньне падчас працэсу аб тэракце ў менскім мэтро.