Вынесены прысуд хакеісту «Юнацтва», якога злавілі ў цэнтры Менску з наркотыкамі

Мікіта Макарчык

Мікіту Макарчыку прысудзілі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»).

18 ліпеня суд Цэнтральнага раёну Менску вынес рашэньне ў справе хакеіста клюбу «Юнацтва» Мікіты Макарчыка, якога 1 красавіка 2019 году міліцэйскі патруль затрымаў з наркотыкамі ў цэнтры Менску, ля кінатэатра «Масква».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы занялі другое месца, і я засмуціўся». Суд над хакеістам, якога злавілі з наркотыкамі

Разгляд справы Макарчыка пачаўся ў гэты ж дзень раніцай. На тое, каб выслухаць паказаньні абвінавачанага, пазыцыю пракурора і адваката, судзьдзі спатрэбілася крыху больш за паўгадзіны. Сьведкі, якіх, паводле матэрыялаў справы, каля дзясятка, на працэс не зьявіліся. Пракурор ня выказала пратэсту на прапанову судзьдзі разглядаць справу бязь іхнай прысутнасьці.

У выніку Мікіту Макарчыка прыгаварылі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу

Хакеіст цалкам прызнаў сваю віну і прасіў судзьдзю аб мінімальным пакараньні. Пракурор прасіла суд пакараць хакеіста трыма гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы пазбаўленьня волі.