Зяленскі выйшаў на другое месца паводле колькасьці згадак у расейскай прэсе. Лукашэнка — сёмы

Уладзімір Зяленскі

У рэйтынгу палітычных пэрсон паводле колькасьці згадак у расейскай прэсе, складзеным «Сыстэмай комплекснага аналізу навінаў» агенцтва «Інтэрфакс», першае месца традыцыйна працягвае займаць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Па выніках ліпеня ён атрымаў 296 957 спасылак у матэрыялах расейскіх СМІ палітычнай і фінансава-эканамічнай скіраванасьці.

На другі радок выйшаў новы прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, які атрымаў 155 878 згадак.

Зяленскі зь вялікім адрывам абагнаў свайго амэрыканскага калегу Дональда Трампа, які мае 94 761 згадку ў СМІ РФ.

На чацьвёртым радку рэйтынгу — расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў (61 058 спасылак).

Экс-прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выйшаў на пятае месца, падняўшыся на адзін радок рэйтынгу, — яго згадалі 53 279 разоў.

На шостай пазыцыі, таксама палепшыўшы сваю пазыцыю на адзін радок у параўнаньні з чэрвенем, апынуўся прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў (22 579 спасылак).

У рэйтынг па выніках ліпеня вярнуліся прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка (25 064 спасылкі, сёмае месца) і экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч (22 633 спасылкі, восьмае месца).

Замыкаюць дзясятку апазіцыйны расейскі палітык Аляксей Навальны (21 937 спасылак) і мэр Масквы Сяргей Сабянін (21 121 згадка ў СМІ).