Для бесьпілётнікаў закрылі ўсё неба паміж рэзыдэнцыямі Лукашэнкі

Ружовым вылучаны кавалак, дзе забаронена лётаць бесьпілётнікам

Паводле мапы Нацыянальнага кадастравага агенцтва, для палётаў бесьпілётнікаў закрылі амаль 40 км² Менску.

Цяпер нельга лётаць над Драздамі, Радужным​ пасёлкам, Алімпік-паркам, заказьнікам «Лебядзіны», вадасховішчам Дразды і часткай Заслаўскага вадасховішча.

Ружовым вылучана тэрыторыя, на якой дзейнічала ранейшая забарона для палётаў

Забароненая для палётаў зона цяпер закрывае прастору між дзьвюма рэзыдэнцыямі Лукашэнкі — «Дразды» на поўдні і «Заслаўе» на поўначы.