Прэм’ер Ізраіля паабяцаў анэксаваць даліну Ярдану

Біньямін Нэтаньягу

Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу паабяцаў сёньня ў выпадку сваёй перамогі на выбарах «распаўсюдзіць ізраільскі сувэрэнітэт тэрыторыі ў Ярданскай даліне і ў паўночнай частцы Мёртвага мора», якія цяпер лічацца «спрэчнымі», перадае ізраільскі 9-ы канал.

«Дэмакратыя абавязвае мяне прадставіць да выбараў, а не пасьля тое, што я маю намер распачаць у выпадку майго абраньня. Таму, паколькі ясна, што плян Трамп будзе прадстаўлены ў самы бліжэйшы час, я прашу даць мне адназначны мандат на распаўсюд ізраільскага сувэрэнітэту на ўсе (габрэйскія) паселішчы», — заявіў прэмʼер-міністар.

Пры гэтым Нэтаньягу падкрэсьліў, што анэксія тэрыторыі будзе праводзіцца пры поўным узгадненьні з кіраўніцтвам ЗША.

Ён дадаў, што ў апошнія месяцы рыхтаваў глебу для прыняцьця рашэньняў, якія тычацца анэксіі тэрыторый і «ў апошнія дні паўсталі палітычныя ўмовы для гэтага».

Ізраіль акупуе Заходні бераг з 1967 года, калі ён заняў яго падчас Шасьцідзённай вайны (раней гэтая тэрыторыя належала Ярданіі). Нягледзячы на міжнародныя пагадненьні, рэзалюцыі ААН і стварэньне там Палестынскай адміністрацыі ў 1993 годзе, Тэль-Авіў у значнай ступені падтрымлівае незаконнае расьсяленьне габрэяў на гэтай тэрыторыі.

Датэрміновыя парлямэнцкія выбары пройдуць у Ізраілі 17 верасьня.