Лічба дня: колькі іншаземцаў выслалі зь Беларусі ў верасьні

У сярэдзіне верасьня супрацоўнікі міліцыі, КДБ і памежнікі ў межах апэрацыі «Нелегал» кантралявалі законнасьць знаходжаньня іншаземцаў на тэрыторыі Беларусі:

  • 87 замежнікаў выслалі за межы дзяржаў-удзельніц АДКБ;
  • затрымалі 3 асобы, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку;
  • 14 крымінальных спраў завялі за парушэньне тэрміну забароны ўезду ў Беларусь;
  • 6 крымінальных спраў завялі за незаконны зварот наркотыкаў.