У менскім мэтро мужчына кінуўся пад цягнік — спынілі першую лінію

Станцыя мэтро «Акадэмія навук» у Менску, ілюстрацыйнае фота

На станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» 22 лістапада мужчына кінуўся пад цягнік. Рух цягнікоў на першай («сіняй») лініі мэтро спынілі на 11 хвілін.

Паводле відавочцаў Tut.by, мужчына кінуўся пад цягнік і разьбіў лабавое шкло, на станцыі паўсюль былі аскепкі шкла.

Мужчыну аказваюць мэдычную дапамогу, рух цягнікоў аднавілі.