Цана на газ для Беларусі яшчэ ня вызначана, — расейскі міністар

Аляксандар Новак

Пытаньне цаны расейскага газу для Беларусі яшчэ абмяркоўваецца, канчатковага рашэньня пакуль няма, заявіў журналістам міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак.

«Пытаньне толькі ў цане, па якой Беларусь хоча зьніжку. Але гэта яшчэ абмяркоўваецца, — цытуе Новака агенцтва ТАСС. — Канчатковых рашэньняў яшчэ няма».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крамлі аспрэчылі словы Лукашэнкі пра розныя пазыцыі Пуціна і Мядзьведзева па інтэграцыі

«Мы знаходзімся ў пастаянным рэжыме зносін, кансультацыі не сканчаліся», — дадаў міністар.

20 сьнежня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў 2020 годзе Беларусь мае намер закупіць у Расеі каля 20 млрд кубамэтраў газу і 24-25 млн тон нафты. Паводле Лукашэнкі, у цэлым яна застанецца на сёлетнім узроўні ($127 за тысячу кубамэтраў).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пагроза вайной як сродак гандлю ў сьвеце Лукашэнкі