Па «цукровай справе» затрымалі 11 чалавек, — Tut.by

Скідзельскі цукровы камбінат, ліпень 2018 году

Паводле крыніц Tut.by, на мінулым тыдні па «цукровай справе» затрымалі 11 чалавек. Затрыманьні па крымінальнай справе аб карупцыі працягваюцца.

Што здарылася? У Беларусі, імаверна, затрымалі кіраўнікоў усіх буйных цукровых камбінатаў.

  • Міхаіла Крыштаповіча з Гарадзейскага цукровага камбінату;
  • Мікалая Прудніка са Слуцкага цукроварафінаднага заводу;
  • Віктара Міронава з Жабінкаўскага цукровага заводу;
  • Дзьмітрыя Ягорава са Скідзельскага цукровага заводу.

Афіцыйнай пацьверджаньня затрыманьняў няма.

Што кажуць крыніцы? Справу расьсьледуе камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Затрыманьні працягваюцца: 27 студзеня па падазрэньню ў атрыманьні хабару затрымалі супрацоўнікаў Скідзельскага цукровага заводу. На прадпрыемстве гэтую інфармацыю не пацьвердзілі.​

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры з чатырох цукровых камбінатаў, кіраўнікоў якіх нібыта затрымалі, працуюць са стратамі