Беларусы ў Філядэльфіі ўшанавалі памяць Тадэвуша Касьцюшкі. ФОТА

Фота Вадзіма Васільева

9 лютага у амэрыканскім горадзе Філядэльфіі адбылася акцыя памяці да 274 гадавіны ад нараджэньня героя нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША Тадэвуша Касьцюшкі.

Беларусы Філядэльфіі ўсклалі кветкі і запалілі памінальныя сьвечкі каля манумэнту свайго земляка. Завяршылі імпрэзу гучным поклічам «Жыве Беларусь!»

Тадэвуш Касьцюшка лічыцца нацыянальным героем Беларусі, Польшчы і ЗША. Ён нарадзіўся 4 лютага 1746 году на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, у Марачоўшчыне Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Ён кіраваў паўстаньнем 1794 году супраць падзелаў Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у вайне за незалежнасьць ЗША 1775-1783 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Польшчы і ЗША ў Менску ўшанавалі Тадэвуша Касьцюшку