2,5592. Новы рэкорд падзеньня беларускага рубля да даляра

Беларускі рубель

Па выніках валютных таргоў 20 сакавіка даляр ЗША каштуе 2,5592 беларускага рубля.

Гэта абсалютны максымум цаны амэрыканскай валюты. У пачатку 2020 году яна каштавала 2,1036 беларускага рубля.

Эўра, наадварот, крыху страціў у параўнаньні з учарашнім максымумам — з 2,764 напярэдадні да 2,7621 (у студзені быў 2,3524).

Расейскі рубель умацаваўся адразу на 9,5 капейкі і цяпер каштуе 3,276 за 100 адзінак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Курс эўра ў абменных пунктах камэрцыйных банкаў набліжаецца да 3 рублёў