Паўночная Македонія далучылася да NATO

Прэм'ер-міністар Паўночнай Македоніі Олівэр Спасоўскі выступае перад грамадзянамі ў Скоп'е, 24 сакавіка 2020

27 сакавіка Паўночная Македонія афіцыйна далучылася да NATO. Гэтая краіна стала 30-й у альянсе. Пратакол аб далучэньні быў падпісаны ў лютым 2019 году, а цяпер парлямэнты ўсіх астатніх 29 краін NATO ратыфікавалі рашэньне аб далучэньні Паўночнай Македоніі.

30 сакавіка сьцяг Паўночнай Македоніі ўпершыню падымуць над штаб-кватэрай NATO ў Брусэлі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гішпанія зьвярнулася да NATO з просьбай аб дапамозе ў барацьбе з каранавірусам