Улады Новай Зэляндыі абвясьцілі пра перамогу над эпідэміяй COVID-19

Сьцяг Новай Зэляндыі

Прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі Джасінда Ардэрн заявіла, што краіне «удалося пазьбегнуць горшага» ў сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі, і цяпер эпідэмія ў краіне спыненая.

На працягу некалькіх апошніх дзён у Новай Зэляндыі выяўляюць толькі адзінкі новых выпадку заражэньня. Усяго ў краіне зафіксавана менш за 1500 тых, хто захварэў, памерлі 19 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: пяць краін, якія першымі адновяць эканоміку і вернуцца да нармальнага жыцьця

Паводле Ардэрн, у краіне ўдалося спыніць некантраляванае пашырэньне інфэкцыі. Адмыслоўцы могуць адсачыць крыніцу кожнага новага заражэньня і ўсе кантакты заражаных і трымаць распаўсюджваньне каранавірусу пад кантролем.

Новая Зэляндыя ўвяла строгія абмежавальныя меры ў самым пачатку эпідэміі. Былі хутка перакрытыя мяжы, уведзены строгі карантын для ўсіх, хто вяртаўся з-за мяжы, зачыненыя для наведваньняў грамадзкія месцы, кавярні і рэстарацыі (ім было забаронена нават працаваць на вынас або праз сэрвісы дастаўкі). Дзякуючы гэтым мерам краіне фактычна ўдалося прадухіліць эпідэмію.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У манастыры, дзе на Вялікдзень быў Лукашэнка, выпадкі каранавірусу, — Tut.by

Новая Зэляндыя ў панядзелак зьняла частку абмежаваньняў. Улады падкрэсьліваюць, што гаворка пойдзе пра адкрыцьцё эканомікі, а ў грамадзкім жыцьці пакуль захаваюцца абмежаваньні.

Новая Зэляндыя ўвайшла ў лік краінаў, дзе распаўсюджваньне інфэкцыі практычна ўдалося спыніць, — разам з Паўднёвай Карэяй, Віетнамам, Аўстраліяй і Кітаем, дзе за апошнія суткі зафіксаваныя толькі тры новыя выпадкі інфікаваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая Зэляндыя адмаўляецца ад ацэнкі ВУП. А што такі крок даў бы Беларусі?