Як будуць атэстоўваць школьнікаў, якія вучацца дома

Ілюстрацыйнае фота

Першая намесьніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава патлумачыла Tut.by, як будуць атэстоўваць дзяцей, якія вучацца дыстанцыйна.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Дзеці могуць прыходзіць у школу ў суботу або пасьля заняткаў, каб настаўнік мог праверыць іх веды.
  • Да тых, хто ня зможа прыйсьці ў суботу або пасьля заняткаў, падыход будзе індывідуальны. Усе дзеці будуць атэставаныя. Такія пытаньні будуць вырашацца на карысьць і ў інтарэсах вучняў.
  • Калі ня будзе магчымасьці выставіць адзнакі за чацьвёртую чвэрць, тады адзнаку за год будуць выстаўляць па выніках сумы балаў за тры чвэрці, падзеленай на тры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар адукацыі паабяцаў «атэставаць усіх школьнікаў» 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыглядаюся да дзяцей» — Ганна Севярынец пра гібель «старога сьвету паслухмяных чыноўнікаў»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі шмат пытаньняў з гэтым». Міністэрства адукацыі пра атэстацыю школьнікаў, якія засталіся дома

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ