Зяленскі не паедзе ў Менск на парад 9 траўня

Уладзімір Зяленскі ў Чарнобылі, 26 красавіка 2020

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 9 траўня не зьбіраецца ў Менск на парад, паведамілі ўкраінскай рэдакцыі Свабоды ва ўпраўленьні інфармацыйнай палітыкі прэзыдэнта.

«Ва Ўкраіне карантын. Цяпер кіраўнік дзяржавы ня робіць замежных візытаў», — гаворыцца ў паведамленьні Офісу прэзыдэнта Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны сэнс менскага параду — уцерці нос Пуціну

5 траўня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка Лукашэнка запрасіў кіраўнікоў іншых дзяржаў прыехаць у Менск на парад перамогі.