Каля партыйнага офісу ў Кіеве адбыўся выбух

Віктар Медвядчук

Каля офісу кіраўніка партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» Віктара Медведчука адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе УНІАН. Паводле інфармацыі агенцтва, паліцыя затрымала двух чалавек па падазрэньні ва ўчыненьні выбуху, яшчэ некалькі чалавек зьбеглі.

Відэа зь месца здарэньня апублікаванае ў телеграм-канале Pavlovksy News.

На відэазапісе відаць дым і людзей, якія бягуць. Невядома, ці пацярпеў нехта ад выбуху.

Прэсавая служба партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» пацьвердзіла, што каля офісу партыі «адбылася акцыя». Віну за выбух у партыі ўсклалі на нацыяналістаў.

СМІ называюць народнага дэпутата Віктара Медведчука кумам прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна, Пуцін напачатку нулявых быў хросным бацькам дачкі ўкраінскага палітыка. Ва Украіне Медвядчука часта абвінавачваюць у лябіяваньні інтарэсаў Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскім аэрапорце сэпаратысты перадалі чатырох палонных украінцаў