Лукашэнка: Алігархі з РФ фінансуюць апазыцыю ў Беларусі. Пяскоў: У Расеі няма алігархаў

Дзьмітры Пяскоў

У Расеі не існуе алігархаў, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў. Так ён адрэагаваў на выказваньне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што расейскія алігархі фінансуюць радыкальную апазыцыю ў Беларусі.

Прадстаўнік Крамля адхіліў гэтыя абвінавачваньні і растлумачыў, што алігархі — гэта бізнэсоўцы, якія спрабуюць выкарыстоўваць свае грошы для ўплыву на палітыку і самі маюць палітычныя памкненьні.

Пяскоў дадаў, што выбары ў Беларусі — гэта ўнутраная справа краіны, Расея ня ўмешваецца ў іх і раіць іншым таксама ня ўмешвацца.

«Ня бачым нічога, што б дыскрэдытавала гэтыя выбары», — сказаў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Любы сур’ёзны кандыдат на гэтых выбарах будзе дамагацца падтрымкі з боку Расеі, — палітоляг