Пасажыр упаў пад цягнік на станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа»

Ілюстрацыйнае фота.

Раніцай 4 ліпеня на станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» пад цягнік упаў пасажыр. Пра гэта паведамляе прэс-служба мэтрапалітэна.

Інцыдэнт адбыўся ў 7:29. Пасьля падзеньня супрацоўнікі мэтрапалітэну адключылі электрычнасьць у кантактнай рэйцы. У 7:40 чалавека выцягнулі з-пад цягніка, пасьля чаго рух цягнікоў быў адноўлены.

Інфармацыю пра стан здароўя пасажыра прэс-служба не ўдакладняе.