Каля Акадэміі навук хуткая забрала з аўтазака затрыманага. ВІДЭА

Сьведка затрыманьня раварыстаў у раёне Акадэміі навук расказаў Свабодзе, што аднаго з затрыманых забрала хуткая дапамога. Мэдыкам перадалі яго з аўтазаку.

Здарэньне пракамэнтавала парталу tut.by ​прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

— Папярэдне вядома, што ў чалавека прыступ эпілепсіі. Супрацоўнікі выклікалі хуткую. Зараз ён шпіталізаваны.

Затрыманьні раварыстаў у Менску пачаліся позна ўвечары. У іх прымалі ўдзел АМАПаўцы, міліцыя і салдаты ўнутраных войскаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску АМАП і ўнутраныя войскі затрымліваюць раварыстаў. ВІДЭА