Akute прэзэнтавалі ўласную вэрсію песьні «Муры». ВІДЭА

Магілёўскі гурту Akute

Магілёўскі гурт Akute 9 жніўня выпусьціў сваю вэрсію песьні «Муры». Паводле музыкаў, гэта «спантанны» кавэр на вядомы гімн польскай «Салідарнасьці».

Трэк ужо даступны для праслухоўваньня на YouTube, а неўзабаве зьявіцца ў Instagram-акаўнце калектыву.

«Разбуры турмы муры» — пратэставая песьня, якая пазьней стала гімнам руху «Салідарнасьць» у Польшчы. Таксама яе лічаць сымбалем пратэсту ў Беларусі. Мэлёдыя пазычаная ў «L’Estaca», тэкст жа напісаны Яцакам Качмарскім.

У беларускім варыянце гучыць у перакладзе паэта Андрэя Хадановіча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маладыя дзеячы культуры запісалі відэазаяву аб «пераломным моманце для беларусаў»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «Жыве Беларусь!» да Лэдзі Гаагі — 14 песень апошніх тыдняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сем фактаў пра песьню «Муры», якая гучыць на мітынгах Ціханоўскай