«Пачаць дыялёг аб мірнай перадачы ўлады». АГП агучыла прапановы аб выхадзе з крызісу

Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі выступіла з заявай, у якой запатрабавала спыніць гвалт і забясьпечыць мірны пераход улады.

«У сытуацыі, калі народ Беларусі падняўся на масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў, палітрада АГП прызнае, што большасьць выбарнікаў прагаласавала супраць Лукашэнкі і падтрымала Сьвятлану Ціханоўскую, — гаворыцца ў партыйнай заяве. — Мы выказваем салідарнасьць з грамадзянамі, якія пратэстуюць супраць фальсыфікацый і абараняюць сваё права выбару».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАП, салдаты, ціхары. Сілавікі на вуліцах у Беларусі — хто яны?

Палітрада АГП асудзіла дзеяньні чальцоў выбарчых камісій, якія займаліся фальсыфікацыямі, і лічыць неабходным прыцягнуць іх да адказнасьці, у тым ліку ўжыць да іх кропкавыя санкцыі.

Таксама партыя асуджае гвалту да мірных ўдзельнікаў пратэсту і заклікае ўсіх ўстрымацца ад сілы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: Перашкоды ў працы журналістаў не застануцца без увагі

У інтарэсах усёй дзяржавы ў заяве прапанавана пачаць дыялёг аб мірнай перадачы ўлады, што дазволіць спыніць гвалт і аднавіць канстытуцыйны парадак.