Макрон выказаў Пуціну занепакоенасьць гвалтам супраць грамадзян Беларусі

Уладзімір Пуцін (зьлева) і Эманюэль Макрон падчас перамоваў у Францыі 19 жніўня 2019

Францыя вельмі занепакоена гвалтам у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, сказаў францускі прэзыдэнт Эманюэль Макрон у тэлефоннай размове з расейскім прэзыдэнтам Ўладзімірам Пуціным 12 жніўня.

Макрон сказаў Пуціну, што ён «вельмі заклапочаны сытуацыяй у Беларусі і тым гвалтам, зь якім грамадзяне сутыкнуліся падчас выбараў», — гаворыцца ў паведамленьні офісу прэзыдэнта Францыі.

«Ён падкрэсьліў неабходнасьць знайсьці шлях да дыялёгу».

Пуцін адным зь першых лідэраў краін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перавыбраньнем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі