Каля БелАЗу людзі патрабавалі ад старшыні гарвыканкаму правесьці новыя выбары

На заводзе БелАЗ, архіўнае фота

Аб 11 гадзіне каля прахадной заводаўпраўленьня сабраліся работнікі і жыхары Жодзіна — каля 300 чалавек. Да іх выйшаў старшыня Жодзінскага гарвыканкаму Дзьмітры Заблоцкі

Людзі выставілі наступныя патрабаваньні:

  • вызваліць затрыманых у Жодзіне,
  • спыніць міліцэйскі гвалт,
  • правесьці пералік галасоў на выбарах,
  • правесьці паўторныя выбары,
  • інфармаваць, што адбываецца з затрыманымі ў турмах і ізалятарах.

Заблоцкі паабяцаў паінфармаваць людзей, якія будуць рашэньні. Ён таксама сказаў, што а 20-й гадзіне каля крамы «Грын» у Жодзіне будзе яго сустрэча зь людзьмі.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды расказалі ўдзельнікі сустрэчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стыхійныя страйкі на БелАЗе і горадзенскім «Азоце». Рабочыя выйшлі на вуліцы. ВІДЭА