Ксенія Сабчак: так заўсёды канчаецца рэжым таго, хто ня можа своечасова сысьці

Ксенія Сабчак

Вядомая расейская тэлевядучая Ксенія Сабчак у сваім Інстаграме пракамэнтавала падзеі ў Беларусі:

«Ёсьць загады, якія можа аддаць чапляецца за ўладу чалавек, але выконваць іх — злачынна. Нават калі садысцкімі мэтадамі і ўсімі гэтымі зьбіцьцямі атрымаецца спыніць пратэст, усё ўжо заўсёды будуць ведаць, і сам Лукашэнка ў тым ліку, яго ўлада трымаецца толькі на страху, а не на выбары людзей.

Глядзіце больш уважліва, мае расейскія суграмадзяне, на прыклад Беларусі. Яшчэ больш уважліва... І хай у нашых „зорак“ пакуль няма належнай сьмеласьці пісаць поўныя такога ж праведнага гневу пасты пра пратэсты ў Хабараўску, пра незаконныя пасадках пасьля маскоўскіх мітынгаў, гэта нічога, усё яшчэ прыйдзе, і сьмеласьць і жаданьне.

Так заўсёды канчаецца рэжым таго, хто ня можа своечасова сысьці і зразумець, што зьмяняльнасьць улады — адзіны мірны шлях разьвіцьця дзяржаўнай улады. Можна нядоўга падманваць свой народ. Махляваць, перапісваць вынікі выбараў... Але нельга падмануць час. Нельга падмануць гісторыю. #живебеларусь»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Славеніі заклікаў правесьці новыя выбары ў Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіёнка сьвету ў мастацкай гімнастыцы Ганна Глазкова: спыніце гвалт супраць мірных людзей

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэнісістка Вера Лапко: «Маё сэрца разрываецца на часткі. Беларусы, родныя, трымайцеся»