Дзяржаўнае агенцтва БелТА апублікавала фотарэпартаж з Маршу Свабоды

Марш Свабоды ў Менску

Дзяржаўнае агенцтва БелТА апублікавала фотарэпартаж пад назвай «У Менску ля стэлы адбываецца марш салідарнасьці».

На кожным здымку — удзельнікі, якія трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі. Бадай, за два зь лішкам дзесяцігодзьдзі гэта першы выпадак, калі афіцыйнае мэдыя расказвае пра масавы збор апанэнтаў улады без нэгатыўных камэнтароў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рыторыка дзяржаўных СМІ мяняецца: на АНТ паказалі сюжэт пра «мірныя акцыі пратэсту»

Напярэдадні дзяржаўны тэлеканал АНТ у нэўтральнай манеры расказаў пра «ланцугі салідарнасьці», якія праходзяць па ўсёй краіне.